Якуб Брайцев
Среди болот и лесов
© Оформление. ИПА «Регистр», 2013
Якуб Брайцаў
Вяртанне пісьменніка
Літаратурная спадчына Якуба Брайцава толькі цяпер прыходзіць да чытача, хоць жыў пісьменнік і пісаў свае незвычайныя творы ў XIX – першай чвэрці XX стагоддзя. Ён бы так і застаўся забытым аўтарам адной аповесці «Богачи», выдадзенай яшчэ ў 1889 г., каб не ідэя сына Васіля Якаўлевіча Брайцава[1] выдаць да стагадовага юбілею зборнік бацькавых твораў. Будучы ўпэўненым у прызнанні яго літаратурных заслуг у Беларусі, Васіль Якаўлевіч звярнуўся ў пачатку 1960 г. з лістом да старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР П.У. Броўкі[2], у якім напісаў: «Многоуважаемый Петр Устинович! 19-го февраля 1961 г. исполнится 100 лет со дня рождения старейшего писателя Белоруссии Якуба Романовича Брайцева. В литературно-критическом очерке Ф.Н. Доминиковского «Белоруссия в произведениях Я.Р. Брайцева»[3] приведены биографические сведения о жизни и деятельности писателя и обзор его основных произведений. Ф.Н. Доминиковский, известный ученый-геолог и литературовед, уделил большое внимание изучению наследия писателя и написал очерк и не успел его напечатать, т. к. внезапно скончался от паралича сердца. Его жена З.П. Доминиковская передала мне рукопись, и я посылаю ее для напечата-ния в одном из литературных журналов по Вашему усмотрению. Появление в печати очерка, несомненно, привлечет внимание и послужит, возможно, толчком к напечатанию сборника произведений Я.Р. Брайцева. Рукописи хранятся у меня, его младшего сына.
Как в жизни каждого человека прошлое с годами все ярче всплывает, так и у народа далекое становится близким. В литературных произведениях Я.Р. Брайцева даны этюды из прошлого белорусского народа, и сейчас, в пору расцвета его культуры и государственности, будет уместно помянуть писателя добрыми словами. Я надеюсь, что Союз писателей БССР воздаст должное памяти своего старейшего собрата, окажет содействие в напечатании его произведений и сохранит их для будущих поколений».
На гэтым лісце 6 лютага 1960 г. П.У. Броўка зрабіў рэзалюцыю: «А. Кучару.[4] Прашу вырашыць справу». Але на пасяджэнні прэзідыума праўлення СП БССР пытанне аб стагадовым юбілеі Я. Брайцава і выданні яго твораў не разглядалася[5]. Мяркую, што ліст Васіля Якаўлевіча з прыкладзеным да яго нарысам Ф.М. Дамінікоўскага быў перададзены ў рэдакцыю газеты «Літаратура і мастацтва», дзе тады загадчыкам аддзела пісем працаваў паэт С.П. Шушкевіч[6]. Менавіта С.П. Шушкевіч пад псеўданімам С. Койданаўскі змясціў у «ЛіМе» 17 лютага 1961 г. невялікі юбілейны артыкул пра Я. Брайцава, у канцы якога заўважыў: «Варта, каб спадчынай Якуба Брайцава зацікавіліся нашы літаратуразнаўцы, а Цэнтральны архіў БССР набыў рукапісы пісьменніка і даў магчымасць вывучаць іх нашым вучоным і пісьменнікам». Вядома, што С.П. Шушкевіч сустракаўся з Васілём Якаўлевічам і той падарыў яму фотаздымак бацькі, які быў упершыню апублікаваны ўжо да наступнага, 105-гадовага юбілею пісьменніка ў часопісе «Беларусь» з артыкулам зноў жа С.П. Шушкевіча. Зразумела, што артыкул 1961 г. быў заўважаны і абмеркаваны ў літаратурным архіве, а яго аўтар з ахвотай перадаў матэрыялы, якімі валодаў, для арганізацыі працы па набыцці рукапісаў Я. Брайцава. У хуткім часе завязалася перапіска літаратурнага архіва з Васілём Якаўлевічам, і ў пачатку мая 1961 г. ён прыехаў у Мінск з добрым пакункам літаратурнай спадчыны свайго бацькі і быў ветліва і ўдзячна прыняты ў калектыве архіўных супрацоўнікаў. З той пары прайшло больш за пяцьдзясят гадоў. Многія літаратуразнаўцы звярталіся да твораў Я. Брайцава, і ў іх працах зроблены аналіз яго рамана «Среди болот и лесов», а найбольш аповесці «Богачи». Але да выдання зборніка лепшых твораў пісьменніка так і не прыйшлі.
Першым, хто задумаўся над несправядлівасцю пісьменніцкага лёсу Я. Брайцава, быў выдатны беларускі паэт Алесь Пісьмянкоў. Па праву зямляцкага паклікання[7] Алесь Уладзіміравіч узяўся за вывучэнне твораў Я. Брайцава з тым, каб прапанаваць якому-небудзь выдавецтву зборнік і ўрэшце адкрыць для беларускага чытача яшчэ адно імя ў нашай літаратуры. У сваім артыкуле «Забыты Брайцаў» («ЛіМ». 26.02.1999) А. Пісьмянкоў успамінаў сустрэчу са сваім школьным настаўнікам, выдатным краязнаўцам Аляксандрам Іосіфавічам Нікіценкам і яго скрушныя словы: «Забылі Брайцава, зусім забылі, а шкада: прыгожы быў чалавек». З гэтым і прыйшоў Алесь Уладзіміравіч у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва – выправіць недахоп памяці, тут знайшоў сваіх аднадумцаў, тут былі зроблены першыя крокі па вяртанні пісьменніка ў літаратурны кантэкст. На вялікі жаль, толькі першыя крокі: 23 красавіка 2004 г. Алесь Уладзіміравіч раптоўна пайшоў з жыцця. Яго ідэю вырашылі не адкладваць. Праца па ўкладанні зборніка была распачата ўжо выключна намаганнямі супрацоўнікаў архіва-музея. Пасля быў доўгі шлях блукання гэтага зборніка па выдавецтвах. Яго выпрабоўваў лёс, як не аднойчы выпрабоўваў і яго аўтара.
Якуб Раманавіч Брайцаў нарадзіўся 19 лютага 1861 г. у сяле Забялышын Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні[8] ў сялянскай сям’і. Па ўспамінах сваякоў, бацька быў суровым і працавітым гаспадаром, сваіх дзяцей выхоўваў у бесперапыннай, часам знясільваючай, працы і выключнай дысцыпліне. Сам жа пісьменнік згадваў: «Суровый отец мой не любил шутить делом»[9]. У сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей: сыны Якуб, Іван, Васіль і дачка Марыя. Усім траім Раманавым сынам, дзякуючы прыродным здольнасцям і выхаванай змалку працавітасці, суджана было атрымаць выдатную адукацыю і стаць вядомымі людзьмі свайго часу: Іван (1870–1947) стаў матэматыкам, доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам; Васіль (1878–1964) – знакамітым хірургам, вучоным у галіне эксперыментальнай і клінічнай хірургіі, прафесарам, сапраўдным членам Акадэміі медыцынскіх навук СССР. Самым вялікім рамантыкам у сям’і, з юначых гадоў здольным да філасофскага аналізу стану рэчаў, да ўспрыняцця літаратурных твораў так, каб аж не спаць усю ноч ад хвалявання, быў старэйшы сын Якуб. Гэтая акалічнасць не спрыяла трываласці адносінаў з бацькам, які, па-ўсяму, не падзяляў імкненні сына да спраў, што адбіралі час у непраходзячых гаспадарчых клопатаў. На яго, як на старэйшага, ускладваліся абавязкі і надзеі прадаўжальніка сялянскай гаспадарскай традыцыі, кармільца, і не з прыхамаці бацькі, а па адвечным беларускім звычаі. Ён жа гэты звычай намерыўся парушыць і ў вачах усёй вясковай грамады быў дзіваком і адступнікам. Але колькі такіх маладых вяскоўцаў было ў той час у Беларусі, якія адважыліся ламаць спаконвечныя законы, адчуваючы сваю наканаванасць быць у літаратуры, музыцы, навуцы.
Якуб Брайцаў скончыў пачатковую школу ў родным Забялышыне прыблізна ў 1873 г. і паступіў у павятовае вучылішча ў Клімавічах. Менавіта тут ён пазнаёміўся з магутным талентам А. Пушкіна, М. Гогаля, М. Лермантава, М. Някрасава. На ўсё жыццё яму запомніліся прыватныя вечары ў Клімавічах, дзе ён зачаравана слухаў мастацкую дэкламацыю іх твораў і яго ахоплівала неверагодная радасць і хваляванне. Юнак меў вялікую мару «выйсці ў людзі»: старанна вучыўся, спасцігаў не толькі літаратуру, але і матэматыку, геаграфію, іншыя навукі. Пасля сканчэння прыблізна ў 1878 г. павятовага вучылішча, будучы на раздарожжы і пакуль яшчэ падпарадкоўваючыся волі бацькі, ён застаецца ў Забялышыне і працуе памочнікам пісара Забялышынскай управы. У хуткім часе адпраўляецца шукаць шчасця на Украіну і ўладкоўваецца канторшчыкам на цукровы завод памешчыка Цярэшчанкі[10]. Але праз два гады Я. Брайцаў вымушаны быў вярнуцца ў сваю вёску «на прызыў» у салдаты. Ад вайсковай службы быў вызвалены як старэйшы сын у сям’і, але і на гаспадарцы заставацца не захацеў. Насуперак бацьку вырашыў ехаць у Маскву. Была ў яго і аднадумца – Праскоўя Кілесава, фельчарка мясцовай бальніцы, нявеста. З ей і адправіўся ў далёкі шлях. На паштовай станцыі Звянчатка (паміж Крычавам і Рослаўлем) маладыя павянчаліся. Іх чакалі выпрабаванні беспрытульнасцю і беднасцю і ўрэшце здабыты цяжкай працай дабрабыт, а пасля вялікае расчараванне дваццаці год маскоўскага жыцця.
У Маскве Якуб Брайцаў уладкаваўся на працу ў кантору садавода Ф.Ф. Ноева[11], дзе адразу паказаў сваю дасведчанасць у вядзенні спраў. У хуткім часе атрымаў пасаду бухгалтара, што гаворыць не толькі аб яго выключных здольнасцях і працавітасці, але і аб імкненні і жаданні набываць усё новыя веды. Наўрад ці мог бы ён атрымаць такую пасаду, каб не пастараўся прайсці адпаведную падрыхтоўку. Нягледзячы на тое, што праца бухгалтара давала яму добрую магчымасць утрымліваць сям’ю, а пасля і арганізаваць выданне кніг, бухгалтарам па натуры ён не быў. Я. Брайцаў шукаў шлях у літаратуру. Увесь вольны час аддаваў вывучэнню рускай і сусветнай класікі, сістэматычна наведваючы ў Маскве Румянцаўскую бібліятэку. Пад уражаннем твораў рускіх пісьменнікаў піша вялікую аповесць «Богачи», якая выйшла асобным выданнем у друкарні Кушнярова[12] ў 1889 г., адначасова стварае аповесці «Невдашечка Анюта», «Старая деревня», першую з якіх рыхтуе да выхаду ў той жа друкарні Кушнярова. У гэты час сям’я Я. Брайцава, дзякуючы яго нястомнай працы і выданню «Богачей», жыве ў матэрыяльным дастатку. Якуб Раманавіч нават бярэ на ўтрыманне сваіх малодшых братоў і дапамагае паступіць ім у Маскоўскую гімназію, а пасля і ва ўніверсітэт. Так што «выйшлі ў людзі» яны не без удзелу свайго старэйшага брата. Можна меркаваць, што Я. Брайцаў, без перабольшання, дзякуючы выданню сваёй таленавітай аповесці, стаў адметнай асобай у маскоўскім літаратурным асяроддзі. Ён знаёміцца з многімі пісьменнікамі, яго майстэрства адзначае Л. Талстой, а пасля не аднойчы прымае Я. Брайцава ў сваім доме. Геніяльны рускі пісьменнік, як заўважыў Ф. Дамінікоўскі, зрабіў бясспрэчны ўплыў на фарміраванне яго светапогляду і пад уражаннем іх знаёмства Я. Брайцаў напісаў псіхалагічны эцюд «Иуда».
У 1890-я гады Якуб Раманавіч спасцігае сакрэты адвакацкай практыкі, што дасць яму неблагі заробак, а ў будучым і ўвогуле стане амаль адзінай яго працай. Як вядома, юрыдычнай адукацыі Я. Брайцаў не меў. Але, відавочна, карыстаючыся існаваннем у той час інстытута прыватных павераных, падаў прашэнне і здаў неабходны экзамен у адным з маскоўскіх судоў, дзе і атрымаў «Свидетельство на хождение по делам». У гэты ж час па прыкладзе Ф.Ф. Ноева, пачынае захапляцца навукай развядзення кветак, вывучае кветкаводства. У яго была даўняя мара адчыніць сваю ўласную краму кветак. Недзе ў другой палове 1890-х крама была ўладкавана і адчынена. Але, да вялікага расчаравання, прадпрыемства не ўдалося. Магчыма, моцная канкурэнцыя, а таксама літаратурная праца, якую ён не мог спыніць і якая забірала час і сілы, не спрыялі яго бізнесу. У выніку банкруцтва і страта ўсіх грошай, якія збіраліся праз многа год вялікімі намаганнямі. Набраныя ў выдавецтве яго аповесці «Невдашечка Анюта» і «Дудолева лоза», як лагічны зыход апісаных падзей, з-за немагчымасці аплаціць кошты выдання так і не ўбачылі свет. Для Якуба Раманавіча наступілі цяжкія дні. Падрасталі сыны Дзмітрый, Іван, Георгій, самаму старэйшаму з якіх Дзмітрыю было ўсяго дзесяць гадоў. Да таго ж пад яго апекай заставаўся самы малодшы брат Васіль. Пакінуць іх без сродкаў ён не мог, а пачынаць усё з таго, з чаго пачынаў дваццаць гадоў таму, азначала кінуць сям’ю на паўгалоднае існаванне. I яны разам з жонкай Праскоўяй Сяргееўнай прымаюць рашэнне вярнуцца ў Забялышын на «бацькоўскія парогі». У гэты час памёр бацька Раман Рыгоравіч, маці засталася зусім адна, а гаспадарка патрабавала догляду. Такім вось горкім чынам спраўдзілася бацькава надзея: старэйшы сын усё ж забраў з яго рук «тастамент» на сялянскія клопаты.
Рамантык Якуб Брайцаў марыў не толькі пра росквіт сваёй уласнай гаспадаркі, але і пра вялікую літаратуру, а таму ў хуткім часе і ў Забялышыне літаратурны занятак стаў для яго галоўным. Перажытыя няўдачы ў Маскве не маглі вярнуць да таго сялянскага ўкладу жыцця, якім жыла яго сям’я дваццаць гадоў таму. Ён у большай ступені ўжо быў гараджанінам і сельская гаспадарка давалася яму цяжка. Праз некалькі год ужо можна было гаварыць, калі не пра заняпад, то відавочнае яе адставанне. Да таго ж у хуткім часе сям’ю напаткала вялікае гора: пасля нараджэння чацвёртага сына Васіля памерла жонка Праскоўя Сяргееўна. Гэтая трагедыя моцна паўплывала на далейшае жыццё Я. Брайцава. Застаўшыся ўдаўцом з чатырма малымі сынамі, ен павінен быў дбаць не толькі пра іх матэрыяльнае становішча, але і пра іх выхаванне, адукацыю. Якуб Раманавіч вырашае заняцца адвакацкай працай, тым, што яму найбольш было блізка, што магло даць хоць невялікі матэрыяльны дастатак. Маючы выдатную эрудыцыю, практычны вопыт з маскоўскага адвакацкага мінулага і валодаючы талентам прамоўцы, Якуб Брайцаў у хуткім часе стаў вельмі папулярным у сваёй акрузе. Дзякуючы прыродным здольнасцям да пераконання, вялікай апантанасці ў абароне простага люду, ён выйграваў многія судовыя цяжбы. Пераадолеўшы дэпрэсію пасля банкруцтва, смерці жонкі, стаўшы больш-менш матэрыяльна забяспечаным, Якуб Раманавіч зноў вярнуўся да літаратурнай творчасці. У 1905 г. ён піша камедыю «Беда цыгана», збірае матэрыялы да задуманых аповесцей. 1905–1906 гг. увайшлі ў яго жыццё актыўнай падтрымкай рэвалюцыйных выступленняў, спадзяваннямі на вялікія перамены. Як піша Ф.М. Дамінікоўскі, Я. Брайцаў у 1905 г. перахоўваў нелегальную літаратуру, за што падвяргаўся вобшукам і пераследу. У 1910–1911 гг., калі многія забялышынцы ў выніку сталыпінскай аграрнай рэформы вымушаны былі перасяліцца на хутары, Я. Брайцаў таксама не пазбег «умацавання сваёй гаспадаркі». Яму, відавочна, быў вызначаны так званы водруб, бо сваю сядзібу ён не пераносіў, прынамсі такіх звестак не знайшлося. Але пра тое, што ў яго быў хутар пад назвай «Сярэдні», адзначана ў біяграфічных звестках Ф. Дамінікоўскім, як і тое, што сельскай гаспадаркай пісьменніку займацца не выпадала, бо ўвесь час аддаваў судовым справам. Менавіта ў гэты перыяд Я. Брайцаў прыступіў да стварэння рамана «Среди болот и лесов». Ён завяршыў яго ў 1916 г., але да публікацыі справа не дайшла. Патрэбны былі грошы, якіх у Я. Брайцава не было. Ды і не так проста было знайсці выдаўца, які б узяўся друкаваць раман пра экспрапрыятара Аляксандра Савіцкага, вобраз якога Я. Брайцаў бясспрэчна рамантызаваў і ўзвышаў да ролі рэвалюцыянера і змагара за народную справу.
Жыццё Якуба Брайцава ад лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. набыло іншы сэнс і змест. Нягледзячы на даволі паважаны ўзрост, ён актыўна ўключаецца ў новую плынь падзей: становіцца сакратаром Забялышынскага валаснога павятовага выканкама, пасля – Клімавіцкага павятовага выканкама, нейкі час займае пасаду павятовага пракурора. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працягваў працаваць у Клімавіцкім выканкаме, з’яўляўся членам калегіі Клімавіцкага павятовага аддзела сацыяльнай абароны, членам калегіі зямельнага аддзела, некаторы час загадваў сельскагаспадарчым складам. У 1923 г. вярнуўся ў Забялышын, дзе займаўся грамадскай працай, быў членам сельскага савета, у 1925–1927 гг. выкладаў курс земляробства ў школе сялянскай моладзі. Незадоўга да вяртання ў родную вёску Якуб Брайцаў перажыў вялікую асабістую трагедыю: у 1920 г. у дваццацівасьмігадовым узросце пайшоў з жыцця сын Іван, у 1922 г. – старэйшы сын Дзмітрый, якому было трыццаць два гады. Гэта моцна падарвала здароўе пісьменніка, пасля чаго ён ужо не мог так актыўна працаваць. Але нягледзячы на слабае здароўе, ён не пакідаў літаратурнай працы. У гэты час ён вяртаецца да свайго рамана «Среди болот и лесов», дапрацоўвае яго і рыхтуе да друку. На захаваным машынапісным тэксце маецца вялікая колькасць аўтарскіх правак і памет. Пра тое, што аўтар рыхтаваў да выдання свой твор менавіта ў гэту пару і ўносіў адпаведныя папраўкі, сведчаць многія радкі рамана. Як вядома, і на гэты раз жадаемае не здзейснілася. Піша ў гэты час Я. Брайцаў аповесць «Хозяин», артыкулы для «Крестьянской газеты», вершы. Як ён жыў, пра што марыў, аб чым клапаціўся апошнія свае гады жыцця ў Забялышыне, вельмі ярка сведчыць яго ліст да сына Васіля ў Маскву, які, атрымаўшы медыцынскую адукацыю, рабіў свае першыя крокі ў практычнай хірургіі. Для найбольш поўнай ілюстрацыі прыводзім гэты ўнікальны біяграфічны і гістарычны дакумент цалкам:
Якуб Брайцаў, як бачым, стаў сябрам папулярнай у той час і адной з самых масавых літаратурных арганізацый, статут якой бясспрэчна падтрымліваў, а таму свае творы накіроўваў непасрэдна на адрас арганізацыі. З ліста зразумела, што творы яго публікаваць не спяшаліся. Успомненая ў лісце аповесць «Хозяин» была, відавочна, ухвалена і перададзена для разгляду ў выдавецтва «Художественная литература», але да выдання справа не дайшла. Аповесць, старанна перапісаная аўтарам для рэдактарскай чыткі, захавалася ў архіве названага выдавецтва і зараз яе арыгінал зберагаецца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва. З гэтага рукапісу ў свой час была зроблена фотакопія для фонду Я. Брайцава ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. А вось два сшыткі з вершамі не захаваліся, і пра яго паэтычную творчасць мы можам меркаваць толькі па адным вершы «Дудка», які разам з іншымі рукапісамі перадаў у БДАМЛМ яго сын Васіль Брайцаў.
Будуючы асабістыя і літаратурныя планы, Якуб Брайцаў марыў пра тое, што яго творы ўбачаць свет, а яго дзеці не забудуць родны куток і будуць жыць тут, у Забялышыне. А для гэтага намагаўся многа працаваць, каб стварыць адпаведны грунт. Думаю, што ад ідэі будаўніцтва «хутарка» сыны Георгій (у лісце Жоржык) і Васіль Якуба Брайцава адгаварылі. Здароўе яго пагаршалася. 2 сакавіка 1931 г. пісьменнік пайшоў з жыцця, так і не ўбачыўшы публікацый сваіх твораў. Пахавалі яго на Забялышынскіх могілках. I да сёння на магіле захаваўся помнік, а аднавяскоўцы шчыра шануюць памяць пра земляка – пісьменніка і «прыгожага чалавека».
Літаратурны талент Я. Брайцава доўгі час ацэньваўся выключна па адной выдадзенай аповесці «Богачи». Тут ужо гаварылася пра яе станоўчую ацэнку Львом Талстым. У 1920 г. аповесць «Багачы» адзначыў у сваёй працы «Гісторыя беларускае літаратуры» М. Гарэцкі[16], а ў 1923 г. пераклаў урывак на беларускую мову і змясціў у «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век – 1905 год»[17]. У 1922 г. ацэнку аповесці даў Я. Карскі ў сваёй знакамітай працы «Белорусы»: «В конце 80-х годов явилось талантливое произведение Я.Р. Брайцева: «Богачи». Повесть из белорусской простонародной жизни» (М., 1889), обнаруживающее в авторе тонкое знание белорусской деревни со всеми ея отрицательными сторонами. Средства для уврачевания народной жизни не указаны, но они чувствуются читателем, это – необходимость распространения просвещения и решительной борьбы с невежеством, безправием и отсталым укладом жизни»[18]. У 1960–1970-я гады да аповесці звярталіся ў сваіх даследаваннях літаратуразнаўцы Ю. Пшыркоў, К. Хромчанка і В. Каваленка. Аднак архіўная спадчына пісьменніка, частку якой складаюць рукапісы рамана «Среди болот и лесов», аповесцяў «Дудолёва лоза», «Невдашечка Анюта», «Хозяин», псіхалагічнага эцюда «Иуда», камедыі «Беда цыгана», верша «Дудка», доўгі час заставалася невядомай. У апошняе дзесяцігоддзе да недрукаваных твораў Я. Брайцава звярнулася літаратуразнавец А. Белая. У некаторых яе артыкулах даследуюцца тэмы на прыкладах рамана «Среди болот и лесов».
Зборнік, які прапануецца чытачу, вяртае імя выдатнага пісьменніка Якуба Брайцава ў кантэкст рускамоўнай літаратуры Беларусі і дае магчымасць вучоным пашырыць межы сваіх даследаванняў. Тут публікуюцца яго лепшыя творы. Для больш шчыльнага знаёмства з жыццём і творчай спадчынай пісьменніка запрашаем звярнуцца да фонду № 7 у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
Среди болот и лесов
Маёвка
Наступил конец мая. В Белоруссии в это время стоят теплые, ясные дни; еще нет летнего зноя, а пора изменчивой погоды миновала, и все от мала до велика наслаждаются теплом, солнцем, любуются цветами, зеленью трав и хлебов.
По сложившейся традиции, в конце мая отцы города устроили маевку для женской гимназии и реального училища.
В воскресенье утром реалисты явились в училище. Классные наставники подробно объяснили порядок следования к месту маевки и внушали ученикам правила приличного поведения.
Ученики построились перед школой в колонну по четыре в ряд. Учитель гимнастики поставил впереди семиклассников, во главе колонны – барабанщиков и оркестр, который состоял из учеников же и управлялся учителем пения.
Вот подана команда – и под музыку реалисты двинулись по главной улице города. Горожане с любопытством смотрели на эту процессию. Особенно привлекали к себе внимание первоклассники – малыши, шедшие последними, которые старались не отставать и семенили. Во главе каждого класса шел классный наставник. Четкий шаг, форменная одежда реалистов придавали шествию великолепный вид.
Директор и другие лица почтенного возраста уселись в кареты и уехали вперед к месту маевки.
Когда колонна реалистов вытянулась за город и свернула на дорогу в направлении рощи, оркестр заиграл патриотическую песню «Было дело под Полтавой, дело славное, друзья!».
Ученики дружно подхватили слова песни и дали более четкий шаг.
Вслед реалистам, из другой улицы, на ту же дорогу вышла колонна учениц, построенная в том же порядке, но без оркестра. В своих форменных темно-коричневых платьях, черных фартуках, с белыми воротничками и манжетами, с гладкими прическами, гимназистки являли пример скромности и аккуратности. Местом сбора являлся лесистый берег реки в трех верстах от города.
Здесь уже с раннего утра был разбит лагерь. Объемистые самовары дымили парами и пыхтели. На чистых простынях были разложены закуски, конфеты, печенье и прочие вкусные вещи. В нескольких местах между деревьями виднелись ларьки с сельтерской водой и разноцветными сиропами.
По прибытии к месту маевки ученики распределились по местам, отведенным для каждого класса.
После чая все смешались, начались игры и соревнования. Гимназистки под надзором классных дам играли в горелки, гуляли по лесу, собирали цветы, напевая песни весны. Реалисты играли в лапту, соревновались в беге и прыжках; особенно много смеха вызвал бег в мешках, завязанных у шеи. Бежать в мешке трудно, многие падают и не могут встать; в таком беге остается только прыгать одновременно обеими ногами вперед. Старшеклассники затеяли французскую борьбу. Молодые и сильные реалисты в присутствии гимназисток боролись жестоко и вытоптали траву на площадке до песка.
Победителей тут же награждали плитками шоколада. По окончании игр и соревнований заиграл оркестр, и начались танцы.
Самым любимым танцем, конечно, был вальс. Но большинство реалистов, даже старших классов, не умели танцевать и поэтому многие из них с завистью смотрели на тех своих товарищей, которые, пригласив гимназисток, плавно шли по кругу под звуки вальса.
Особенное внимание обратила на себя одна пара. Сын богатого помещика Шацкий вел дочь предводителя дворянства Ольгу Закалинскую.
Семнадцатилетняя стройная блондинка с длинными косами танцевала изящно и легко. Кавалер, хотя и немного тучный, уверенно вел свою даму, и зрители невольно следили за их плавными движениями. Вальс сменили другие танцы, но Ольга не принимала в них участия. Шацкий не отходил от нее, развлекая разговорами. Прошло еще некоторое время, оркестр умолк, утомленные музыканты попросили сделать перерыв. Солнце уже склонилось к западу. Многие ученики разбрелись по лесу. – После забав и танцев совершенно необходимо прогуляться, – уверял Шацкий Ольгу, с чем она охотно согласилась. Директриса уступила просьбе и разрешила прогулку.
Они пошли по дороге, свернули на лесную тропинку. Но тут навстречу им послышался стук колес. Пара серых лошадей показалась на дороге.
– Ах, вот и наши за мной приехали, – сказала Ольга с ноткой сожаления. Когда экипаж приблизился, они узнали кучера Анисима и старую няню Акинфьевну.
– Ну, голубка моя, – сказала няня, – пора и домой, чай, нагулялась.
– Здравствуй, барин! – сказала она Шацкому, который был принят у Закалинских и няня давно его знала. Анисим тоже приветствовал его, сняв шапку.
– Здравствуй, здравствуй, Акинфьевна! Здравствуй, Анисим! – ответил Шацкий.
– Почему ты одна, няня? Где же мадемуазель? – спросила Ольга. Она имела в виду свою гувернантку, старую деву.
– У них головка разболелась и они не могли, – ответила няня. Ольга, зная частые мигрени у гувернантки, не обеспокоилась этим сообщением.
– Ну, как, Анисим, поживаешь? – обратился Шацкий к кучеру. Такой вопрос был обычной формой разговора молодого барчука со стариком-кучером или другим слугою.
– Ничаво! Как завсегда, – ответил Анисим. – Коли ласка ваша, барин, подвезу, – добавил он.
– Анисим, – сказала Ольга, – поставь лошадей, пусть они отдохнут, а мы скоро вернемся. Няня, идем с нами! Акинфьевна вылезла из экипажа. Анисим отъехал в сторону и завернул лошадей.
– Стара уж я, моя детка, гулять-то, – сокрушенно сказала Акинфьевна; но и ей, видимо, хотелось пройтись в такую пору и в таком чудесном лесу.
– Разве недалеко, а то барин велели быть к чаю, – сказала она как бы в свое оправдание.
Акинфьевна души не чаяла в Ольге, она вырастила ее и, как выражалась, вынянчила своими руками.
Мать Ольги умерла давно, когда дочери было всего три года. С тех пор неотлучной была Акинфьевна в жизни Ольги. Ольга любила и уважала няню за ее ум и преданность. Закалинский, отец Ольги, уважал и ценил ее.
Порядочно поотстав от молодых людей, опираясь на посох, няня с нежностью следила за своей воспитанницей. Она шла на почтительном расстоянии, чтобы не мешать беседе и не стеснять их своим присутствием.
Шацкий болтал о том о сем, Ольга делала вид, что все это интересно, спрашивала, как он думает проводить лето.
Кавалер с увлечением рассказывал о предстоящей охоте с легавой собакой, затем перешел на лошадей, хвалил угодья своего имения, свои ружья и говорил о прочих развлечениях.
Они шли по лесной дорожке, ведущей к краю леса. Справа росли кусты орешника, молодые березки, а между ними возвышались столетние сосны. Слева в просветах между старыми соснами виднелись луга за речкой, а за ними вдали, в большом парке, – усадьба князя Мещерского.
Речка протекала под обрывом и не была видна, но оттуда доносились плеск и шум купальщиков.
Большинство гуляющих направлялись к реке, но Шацкий, увлекшись разговорами, повел свою спутницу в другом направлении. Вскоре они уже не видели вокруг себя никого из участников маевки.
Акинфьевна хотела окликнуть их и понудить возвратиться. В это время слева послышались звуки гитары и сильный мелодичный голос запел приятным баритоном:
– Дитя, не тянися весною за розой, розу и летом сорвешь… Захочешь ты летом фиалку сорвать, а фиалок уж нету давно…
Обернувшись в сторону певца, они увидели в некотором отдалении реалиста, который шел один в противоположную сторону.
– Кто это? – спросила Ольга.
– А, это Савицкий, мой одноклассник…
– Ах, как хорошо он поет, – сказала Ольга, сама музыкальная по натуре и обладательница недурного голоса. – Откуда он?
– Из какого-то села нашего уезда, сын сиделицы, странный человек, – ответил Шацкий.
– Почему странный? – с любопытством спросила Ольга.
– Замкнут, держится особняком, способный ученик, но занимается отвлеченными предметами, – ответил Шацкий. Ольга еще раз обернулась и видела, как реалист повернул в сторону тропинки, по которой они прошли; по-видимому, он не видел их.
– Не пора ли и нам возвратиться? – заметила Ольга. Но тут произошло нечто непредвиденное. Справа из-за кустов орешника, шагах в тридцати от них, вышли трое неизвестных. По внешнему облику этих людей было ясно, что встреча с ними не сулит ничего хорошего. В пригородах жили мелкие ремесленники, подмастерья, торговцы и нередко лица без определенных занятий. Неудивительно, что в воскресенье по лесу бродили пьяные подозрительные люди. Эти трое изрядно подгуляли, что легко было узнать по их неуверенной походке, излишним движениям рук и лихо сдвинутым на затылок фуражкам. Один из них – верзила огромного роста – держал дубинку в правой руке. Увидев реалиста с гимназисткой, он пришел в беспричинную ярость и заорал:
– А, барчуки! – и изрыгнул ругательства. – Бей их! – крикнул он свирепым голосом и бегом направился в их сторону.
За ним последовали двое других.
Ольга в ужасе закрыла лицо руками, вскрикнула. Шацкий побледнел, растерянно взглянул на спутницу и бросился бежать по дороге к лагерю, промчавшись мимо Акинфьевны.
Ольга, опомнившись, добежала до няни, прижалась к ней в поисках защиты, но старушка и сама была перепугана не на шутку. Трудно предполагать, что стало бы с женщинами, но тут в свою очередь произошло неожиданное явление. Когда разъяренный великан был от них в десяти шагах, на его пути появился реалист с гитарой.
Ольга узнала в нем того юношу, которого Шацкий назвал Савицким.
Не успел верзила занести дубинку, как реалист взмахнул правой рукой, причем в ней что-то блеснуло, и нанес ему удар в голову. Дико взвыв, тот повалился наземь. Второй нападающий бросился с ножом на реалиста. Последний, ловко подставив ему ножку, наотмашь ударил противника по затылку; даже не вскрикнув, человек упал и недвижимо остался лежать на лесной тропинке. Третий, видя участь своих товарищей и сообразив, что с этим реалистом шутки плохи, круто свернул в сторону и исчез между деревьями.
Савицкий (а это был действительно он) спокойно сунул руку в карман, вынул ее уже свободной от какого-то предмета и не спеша приблизился к обезумевшим от страха женщинам.
С неописуемым удивлением смотрели они на русоволосого юношу. Светло-серые глаза его смотрели спокойно, смело и властно. Худощавое, подвижное, выразительное лицо и весь облик реалиста говорили о сильной воле и мужестве характера юноши. Не обращая внимания на искалеченного верзилу, который ползал на четвереньках, а также на другого, безуспешно старавшегося встать, Савицкий, приподнимая фуражку, поклонился:
– Имею честь представиться – Александр Савицкий!
– Спасибо, спасибо вам! – лепетала Ольга… Акинфьевна, оправившись от страха, наконец заговорила:
– Сокол ты мой ясный! Да откуда ты налетел? Ангел-спаситель ты наш… Сколько лет живу на свете, а такого не видала и не слыхала… Дай бог тебе счастья, родимый мой!
– Позвольте быть вашим рыцарем, прекрасная Дульцинея, и проводить вас до экипажа… – с улыбкой обратился Савицкий к Ольге и подал правую руку. Ольга доверчиво приняла предложение, и они не спеша пошли к лагерю.
– Почему вы знаете, господин Савицкий, что меня ждет экипаж? – спросила с любопытством девушка.
– Я бродил по лесу и случайно видел, как приехала ваша карета, – ответил юноша.
– Подумать только, один троих здоровенных мужиков порешил! Знать, руки у тебя золотые, витязь ты наш ясноокий! – восклицала, качая головой, Акинфьевна. – Ах, поганцы! То-то вы орали, когда за детьми гнались, а теперь и дух у вас перехватило, – не унималась она. Ольга, вспомнив Шацкого, невольно улыбнулась.
– Скажите, что было в вашей руке? – спросила она и пристально посмотрела в лицо своего нового кавалера.
– А, это кистень! Серьезное оружие, скажу я вам, в умелых руках.
– Я в этом воочию убедилась!
– Прошу вас, извините, не знаю, как вас называть!
– Зовите Олей!